ТЭГЕРАН. На паўднёвым усходзе Ірану сёньня раніцаю здарыўся землятрус сілаю 6, 3 бала паводле шкалы Рыхтэра. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся паблізу гораду Бам. Дакладных зьвестак пра колькасьць ахвяраў і супень разбурэньняў пакуль што няма. Дзяржаўнае радыё Ірану інфармуе, што мноства людзей апынулася пад заваламі дамоў у Баме.