МАСКВА. Сёньня ў расейскую сталіцу прыбывае выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ. У чацьвер пройдзе яе сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Напярэдадні візыту Бурджанадзэ выказала ўпэўненасьць, што “перамовы ў Маскве будуць насіць канструктыўны характар”. Сярод тэмаў перамоваў – урэгуляваньне канфліктаў на тэрыторыі Грузіі, а таксама магчымая расейская эканамічная дапамога Тбілісі.