Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  У Літве распачалі імпічмэнт прэзыдэнта


ВІЛЬНЯ. На сэсію літоўскага парлямэнту сёньня вынесьлі пытаньне пра імпічмэнт прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса. Пад ініцыятывай падпісаліся 86 дэпутатаў, у тым ліку старшыня парлямэнту Артурас Паўлаўскас. Паводле літоўскіх законаў, каб зьмясьціць прэзыдэнта пры канчатковым галасаваньні патрабуецца 85 дэпутацкіх галасоў. Прэзыдэнта Паксаса вінавацяць у парушэньні Канстытуцыі ў шасьці выпадках. Некалькі тыдняў таму часовая камісія парлямэнту Літвы вырашыла, што дзеяньні Паксаса паставілі пад пагрозу нацыянальную бясьпеку Літвы. Сярод абвінавачваньняў таксама агалошваньне дзяржаўных таямніцаў і незаконны уплыў на прыватны бізнэс, Абвінавачваньні супраць Паксаса яшчэ мусіць пацьвердзіць ці адкінуць Канстытуцыйны Суд Літвы. Суд цяпер разглядае прэзыдэнцкі ўказ аб наданьні літоўскага грамадзянства Юрыю Барысаву – спонсару прэзыдэнцкай кампаніі Паксаса. Літоўскія спэцслужбы кажуць аб далучнасьці Барысава да незаконнага гандлю зброяй ды арганізаванай злачыннасьці. Старшыня парлямэнту Паўлаўскас і прэм’ер-міністар Літвы Альгірдас Бразаўскас заклікалі Паксаса не чакаць працэдуры імпічмэнту, а самому падаць у адстаўку, аднак прэзыдэнт адмовіўся. Калі Паксас будзе зьмешчаны праз імпічмэнт, старшыня парлямэнту стане выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта, а новы прэзыдэнцкія выбары маюць адбыцца не пазьней, чым праз 60 дзён.
XS
SM
MD
LG