Махачкала Узброенае злучэньне чачэнскіх баевікоў, што зрабілі рэйд у Дагэстан у панядзелак, мінулай ноччу пакінулі паселішча Галатлі. Перад гэтым яны вызвалілі ўсіх 11 чалавек закладнікаў. Паводле расейскіх памежнікаў 7 сябраў паўстанскага злучэньня забітыя.
Расейскія войскі вядуць пошук іншых узброеных груповак ў раёне. У панядзелак паўстанскае злучэньне колькасьцю да 30 байцоў захапіла шпіталь у дагестанскім паселішчы Шаўры, узяўшы ў закладнікі 4-х чалавек. У баі з паўстанцамі загінулі 9 расейскіх памежнікаў.