Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:50 ]  ШЭВАРНАДЗЭ СЫШОЎ У АДСТАЎКУ


Тбілісі Прэзыдэнт Грузыі Эдуард Шэварнадзэ абвесьціў пра сваю адстаўку. Ён сказаў, што прыняў рашэньне з улікам інтарэсаў краіны, народу і захаваньня спакою ў Грузыі, каб пазьбегнуць праліцьця крыві. На пытаньне журналістаў, куды ён накіруецца з рэзыдэнцыі, Шэварнадзэ адказаў: Я застаюся ў Грузыі, я іду дадому, буду пісаць мэмуары”. Праўда, некаторыя грузынскія мэдыі паведамляюць, што сямья Шэварнадзэ ўжо пакінула рэзыдэнцыю і ў аэрапорце Тбілісі для іх рыхтуецца самалёт. Апазыцыйныя лідэры назвалі рашэньне Шэварнадзэ “мужным і беспрэцэдэнтным крокам”. Лідэр апазыцыі Зураб Жванія лічыць вельмі важным той факт, што былы прэзыдэнт застаецца ў краіне. “Зараз усе , хто змагаўся, могуць разысьціся па домох” – сказаў Жванія. Рашэньне аб адстаўцы прэзыдэнт Грузыі прыняў пасьля перамоваў з лідэрамі апазыцыі, што адбыліся ў прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі і былі наладжаныя міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. Яшчэ ўчора адзін з лідэраў апазыцыі, сьпікэр парляманту мінулага скліканьня Ніно Бурджанадзэ заявіла, што часова бярэ на сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Гэта адбылося пасьля таго, як прыхільнікі апазывцыі сілаю занялі будынак парляманту. Сёньня пасьля адстаўкі Эдуард Шэварнадзэ на пытаньне, хто будзе выканваць абавязкі кімраўніка дзяржаваю адказаў: “Гэта пытаньне не да мяне. Не мне вырашаць”. Канфлікт паміж прэзыдэнтам і апазыцыяй разгарэўся пасьля парляманцкіх выбарах 2 лістападу, апазыцыя палічыла афіцыйныя вынікі галасаваньня сфальшаванымі. У сталіцы і іншых гарадох краіны прыхільнікі апазыцыі праводзілі шматтысячныя мітынгі, учора яны занялі будынак парляманту і прэзыдэнцкай адміністрацыі. Прэзыдэнт Шэварнадзэ ўчора абвесьціў пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча, але так і ня ўвеў яго да сваёй адстаўкі. На працягу дня паступалі паведамленьні пра пераход на бок апазыцыі асобных вайсковых злучэньняў. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін пасьля тэлефонай размовы з Шэварнадзэ накіраваў у Грузыю міністра замежных справаў Ігара Іванова. Іваноў выступіў перад дэманстрантамі калі будынку гузынскага парляманту, на працягу дня ён веў асобныя перамовы з Шэварнадзэ і лідэрамі апазыцыі. Нарэшце расейскі міністар здолеў зьвесьці канфліктуючыя бакі за стол перамоваў, пасьля якіх прэзыдэнт Грузыі і прыняў рашэньне пра адстаўку. Зараз Ігар Іваноў выляцеў у Аджарыю, для перамоваў з рэгіянальным лідэрам Асланам Абашыдзэ.
XS
SM
MD
LG