Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:24 ]  У выніку тэрактаў у стамбульскіх сэнагогах маюцца загінулыя


CТАМБУЛ. Паводле турэцкіх уладаў, найменей 20 чалавек загінулі і каля 250 параненыя ў выніку тэрактаў у дзвюх сэнагогах ў цэнтры Стамбула. Раней паведамлялася пра 23 загінулых. Аўтамабілі з мінамі выбухнулі амаль адначасова, калі ў сінагогах праходзілі службы. Улады пакуль ня могуць афіцыйна пацьвердзіць, што выбухі ажыцьцёўлены тэрарыстамі- камікадзэ. Тым часам турэцкі прэм’ер Эрдаган, які зараз знаходзіцца з візытам на Кіпры, асудзіў тэрарыстычны акт. Паводле ягоных словаў, гэтая акцыя накіраваная супраць стабільнасьці ў турэцкім грамадстве.
XS
SM
MD
LG