БАГДАД. Камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Іраку Рыкарда Санчаз сёньня паведаміў пра затрыманьне 20 меркаваных сябраў тэрарыстычнае сеткі Аль-Кайда. Санчаз сказаў, што амэрыканскія сьледчыя вядуць допыт падазраваных і пакуль дакладна невядома, ці зьяўляюцца яны сябрамі Аль-Кайды. Санчаз таксама адзначыў, што сотні замежных ваяўнікоў патрапілі ў Ірак з тэрыторыі Сырыі ды Ірану. Сёньня чатыры іракцы загінулі ў Басры ў выніку выбуху бомбы на дарозе. Прынамсі тры чалавекі былі параненыя.