Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:16 ]  У Грузіі - выбары, рыхтаваўся замах на Шэварднадзэ


ТБІЛІСі. У Грузіі адбыліся парляманцкія выбары. Цэнтрвыбаркам Грузіі паведаміў, што болей за палову выбаршчыкаў прыйшлі на ўчасткі. Выбары прызнаныя сапраўднымі. Назіральнікі адзначаюць, што яны суправаджаліся шэрагам парушэньняў і хваляваньнямі. Выбаршчыкі на некаторых участках не знайшлі сваіх прозьвішчаў у сьпісах, некаторыя ўчасткі адчыніліся пазьней, чым плянавалася. У нарады Зугдзідзі і Руставі былі ўведзеныя дадатковыя сілы паліцыі. У гарадох Тбілісі і Кутаісі час выбараў быў працягнуты. Аналітыкі называюць гэтыя выбары тэстам папулярнасьці і падтрымкі насельніцтвам цяперашняга прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ. Спэцслужбы Грузіі сёньня заявілі, што знайшлі сховішча зброі, сярод якой былі супрацьтанкавыя гранаты ды вялікая колькасьць выбуховых рэчываў. Па зьвестках кіраўніка міністэрства бясьпекі Валерыя Хабурдзанія, рыхтаваўся напад на калёну прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ.
XS
SM
MD
LG