НЬЮ ЁРК: Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў паведаміла, што ў сувязі з эскаляцыяй гвалту ў Іраку, адклікае свой персанал з Багдаду, аднак пакіне частку сваіх супрацоўнікаў ў болей бясьпечным раёне, у горадзе Эрбіл на поўначы краіны. Прадстаўнік ААН Марые Окабэ паведаміла, што гэтае рашэньне – часовае.
“ Я хацела б адзначыць, што гэта часовае перадыслякацыя, і частка працяглага працэсу. Сытуацыя на месцы ўвесь час мяняецца, разам са зьменлівымі ўмовамі, і гэта аніяк не азначае палітычнага рашэньня аб нашым зыходзе з Іраку”
Гэтая заява прагучэла пасьля таго, як некалькі некалькі гуманітарных арганізацыяў, у тым ліку Чырвоны Крыж заявілі, што або цалкам адклікаюць сваіх супрацоўнікаў зь Іраку, або рэдукуюць свой перасанал. У якасьці галоўнай прычыны яны назвалі апошнюю сэрыю бомбавых замахаў ў Багдадзе.
Палата Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла пастанову аб выдзяленьні 87, 5 мільярда даляраў на ваенныя аперацыі і адбудову Афганістану і Іраку. Мяркуецца, што ў бліжэйшыя дні, такое-ж рашэньне прыйме і Сэнат.