БРУСЭЛЬ. Прадстаўнікі 19 краінаў-сябраў НАТО абмяркоўваюць у Брусэлі пытанні вайсковай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу. Нарада скліканая паводле просьбы ЗША, якія ня згодныя з пагадненьнем лідэраў Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Францыі пра неабходнасьць стварэньня спэцыяльных сілаў Эўразьвязу, незалежных ад Паўночнаатлянтычнага альянсу.