Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:18 ]  У Іраку распачаўся абмен грошаў


БАГДАД. Сёньня амэрыканскія вайскоўцы распачалі даставу па ўсёй тэрыторыі Іраку новых папяровых грошаў. Адначасна Цэнтральны банк краіны пры людзях спаліў вялікую партыю старых банкнотаў. Намесьнік старшыні банку Ахмэд Салман Махамэд паведаміў, што бальшыня купюраў з адлюстраваньнем Садама Хусэйна ўжо сабараная. Жыхарам Іраку дадзена ня меней, як 3 месяцы, каб памяняць старыя грошы на новыя.
XS
SM
MD
LG