ЕРУСАЛІМ. Ізраіль накіроўвае дадатковыя вайсковыя падразьдзяленьні на Заходні Бераг Ярдану і ў паласу Газа з-за пагрозы новых тэрарэстычных замахаў.
Міністар абароны Ізраілю загадаў узмацніць абаронныя пабудовы ды працягнуў тэрмін дзеяньня абмежаваньняў руху на палестынскіх тэрыторыях.
А прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон папярэдзіў кіраўніцтва Палестынскай Аўтаноміі, што ў адпаведнасьці зь плянам блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа” экстрэмізм мусіць быць спынены. У адваротным выпадку, сказаў Шарон, палестынскай дзяржавы ня будзе.
Учора ўвечары, у выніку абстрэлу ў горадзе Наблус на Заходнім беразе Ярдану былі параненыя тры ізраільскія жаўнеры.