Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:00 ]  Лейбарысты спынілі дэбаты ў справе рэзалюцыі, якая асуджае Блэра за ўдзел у вайне ў Іраку


ЛЁНДАН. Кіруючая партыя Вялікай Брытаніі – лэйбарысты - сёньня спыніла дэбаты ў пытаньні рэзалюцыі з асуджэньнем рашэньня ўраду Тоні Блэра пачаць вайну ў Іраку. Праект гэтага дакумэнту прапанавала група сябраў партыі, якія былі незадаволеныя ўдзелам Вялікай Брытаніі ў апэрацыі супраць Садама Хусэйна без санкцыі ААН. Кіраўнік прэсавай-службы лейбарыстаў Мэцью Дойл паведаміў, што прапанова не адпавядала ўсім патрабаваньням працэдуры паседжаньня і таму абмеркаваньню не падлягала.
XS
SM
MD
LG