ТАЛІН. Сёньня ў Эстоніі адбыўся рэфэрэндум у пытаньні далучэньня краіны да Эўразьвязу. Згодна з папярэднімі неафіцыйнымі дадзенымі, пераважная большасьць жыхароў палутарамільённай краіны – 73% - выказалася за ўступ у аб’еднаную Эўропу. Супраць былі 27%. Афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць вядомыя празь некалькі гадзінаў.