Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:43 ]  ЗША адзначаюць другія ўгодкі тэрактаў 11 верасьня 2001 году


ВАШЫНГТОН. Сёньня Злучаныя Штаты адзначаюць другія ўгодкі тэрарыстычнага нападу на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня 2001 году. На месцы, дзе знаходзіўся разбураны двума скрадзенымі самалётамі Міжнародны Гандлёвы Цэнтар, сваякі ахвяраў і афіцыйныя асобы ўшануюць хвілінай маўчаньня памяць загіблых. Затым 200 дзяцей зачытаюць імёны ахвяраў. Напярэдадні прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Кангрэс “разьвязаць рукі праваахоўным арганізацыям, каб палегчыць ім задачу барацьбы з тэрарызмам. Амэрыканскі прэзыдэнт прапанаваў, у прыватнасьці, скасаваць права вызваленьня пад заклад падазраваных у датычнасьці да тэрарызму.
XS
SM
MD
LG