(БАГДАД) Адзін з галоўных лідэраў іракскіх мусульман-шыітаў аятала Махамад Саед аль-Хакім быў паранены выбухам каля свайго дому ў горадзе Нэджэф. Выбухам самаробнага прыстасаваньня былі забітыя тры ахоўнікі аяталы, дзясяткі чалавек, у тым ліку, сваякі сьвятара былі параненыя. Пакуль няма пацьверджаньня гэтага пведамленьня зь незалежных крыніцаў. Сёньня ж прадстаўнік службы аховы ААН Нікаляас Радэмэер заявіў, што расапазнаньне ахвяраў выбуху грузавіка ля місіі ААН у Іраку застаецца галоўнай праблемай. Ён дадаў, аднак, што целы адмысловага пасланьніка ААН Сэрджа ды Мелу і гішпанскага супрацоўніка місіі былі ідэнтыфікаваныя і пераадзеныя іхным сваякам. Радэмаер не паведаміў, калі можна будзе назваць канчатковую лічбу ахвяраў тэракту. Тым часам каардынатарка ААН Крыстн Макнэб паведаміла, што 160 з трохсот супрацоўнікаў місіі ААН у Багдадзе былі вывезеныя ў сталіцу Ярданіі Аман