Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:01 ]  Джордж Буш: Замежныя агенты пранікаюць у Ірак


СІЭТАЛ. ЗША. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што “замежныя агенты” пранікаюць у Ірак, каб сабатаваць працэс аднаўленьня краіны, які ажыцьцяўляе кааліцыя на чале з ЗША. Выступаючы на мітынгу ў амэрыканскім горадзе Сіэтал, Буш адзначыў, што ёсьць сьведчаньні пранікненьня ў Ірак баявікоў “Аль-Кайды” і іншых тэрарыстычных арганізацыяў. Буш падкрэсьліў, што ягоная адміністрацыя мае намер усталяваць у Іраку стабільную дэмакратыю і будзе супрацоўнічаць з ААН, каб як мага болей краінаў змаглі накіраваць у Ірак міратворчыя кантынгенты. Тым часам, амэрыканскія сьледчыя вядуць допыт ірацкіх ахоўнікаў і іншых мясцовых службоўцаў прадстаўніцтва ААН у Багдадзе.
XS
SM
MD
LG