Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:12 ]  Ізраільскія войскі ўвайшлі ў горад Джэнін


ЗАХОДНІ БЕРАГ. Ізраільскія падразьдзяленьні пры падтрымцы танкаў увайшлі мінулай начы ў горад Джэнін на Заходнім беразе Ярдану. Дзень таму антытэрарыстычныя апэрацыі былі зладжаныя ў гарадох Наблус, Джэнін і Тулькарм. Рэйды ізраільскага войска аднавіліся пасьля тэрарыстычнага нападу ў Ерусаліме, у выніку якога ў аўторак былі забітыя 20 чалавек і параненыя звыш 100. Ізраільскія гэлікоптэры ў паласе Газа зьнішчылі ў чацьвер ракетным ударам аднаго зь лідэраў экстрэмісцкай групоўкі “Хамас” Ісмаіла Абу Шанаба. “Хамас” і “Ісьлямскі джыгад” абвесьцілі пра разарваньне замірэньня зь Ізраілем. Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што пагібель Шанаба значна ўскладніць задачу барацьбы з экстрэмістамі, якую спрабуюць весьці палестынскія ўлады.
XS
SM
MD
LG