ВАШЫНГТОН. У верасьні ля берагоў Аўстраліі адбудуцца міжнародныя марскія вучэньні ў перахопе вадаплаваў, што перавозяць зброю масавага зьнішчэньня. У манэўрах возьмуць удзел караблі ЗША і яшчэ 10 краінаў. Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў паведаміў пра міжнародную ініцыятыву, мэта якой, у прыватнасьці, блякаваць пашырэньне ракетнай зброі. Сярод краінаў, падазраваных у незаконным экспарце ўззбраеньняў, Вашынгтон прыгадаў Іран і Паўночную Карэю. Плянуецца цэлая сэрыя вучэньняў, у тым ліку, у Пэрсыцкай затоцы і Міжземным моры.