Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:18 ]  У Афганістане забітыя 7 паліцыянтаў


КАБУЛ. На паўдзённым усходзе Афганістану былі забітыя 7 паліцыянтаў у выніку нападу ўзброенага атраду колькасьцю 400 чалавек. У часе бою загінулі і 15 нападнікаў. Як паведаміў агенцтву “Асашыэйтэд прэс” губэрнатар правінцыі Пактыка Махамэд Алі Джалалі, напад адбыўся на будынак паліцэйскага пастарунку ў горадзе Бармаль уначы з суботы на нядзелю. Мясцовыя ўлады мяркуюць, што ў складзе атраду былі талібы і ваяры мяцежнага палявога камандзера Гульбедына Хекмаціяра.
XS
SM
MD
LG