Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  У Таджыкістане арыштаваныя 14 чалавек


ДУШАНБЭ. Пракуратура у сталіцы Таджыкістану абвінаваціла 14 чалавек ў згвалтаваньні няпоўнагадовых. Сярод абвінавачаных: супрацоўнікі міністэрстваў бясьпекі і ўнутраных справаў, бізнэсоўцы, замежныя грамадзяне і Касім Рахімаў, сябра Ісьлямскай Партыі Адраджэньня ў Таджыкістане. Ім інкрымінуецца згвалтаваньне дзяцей ва ўзросьце ад 11 да 14 гадоў. У мінулым месяцы таджыцкі парлямант скасаваў сьмяротнае пакараньне для жанчынаў, і зьменшыў колькасьць злачынстваў, за якія пагражае сьмяротнае пакараньне. Згвалтаваньне няпоўнагадовых у Таджыкістане караецца сьмерцю.
XS
SM
MD
LG