Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:01 ]  Былы прэзыдэнт Літвы ня будзе балятавацца у парлямант


Вільня. Былы прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус не зьбіраецца балятавацца ў парлямант краіны. Ён паведаміў таксама, што ня мае намеру ўступаць у якую б то ні было партыю, аднак прызнаў, што падтрымлівае правую апазыцыю. Паводле меркаваньняў экспэртаў, Адамкус мог бы прэтэндаваць на мейсца ў Эўрапарляманце і нават заняць пасаду намесьніка старшыні Эўрапарляманту. У наступным траўні Літва стане сябрам Эўразьвязу, у лістападзе наступнага году ў краіне адбудуцца першыя выбары дэпутатаў Эўрапарляманту ад Літвы, якія будуць спалучаныя з выбарамі у Сойм.
XS
SM
MD
LG