Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  Новыя арышты у Іраку


ФАЛУДЖА (ІРАК). Вайсковыя сілы ЗША у Іраку паведамілі, што забітыя чатыры чалавекі блізу Фалуджы, якія зрабілі напад на матарызаваны патруль. У сувязі з гэтым нападам таксама арыштаваныя 9 чалавек, сем зь іх мелі пры сабе гранаты. Напад быў зьдзейсьнены у той час, калі амэрыканскія вайскоўцы патрулявалі навакольлі Фалуджы. Гэта восьмы напад на кааліцыйныя сілы на захадзе ад Багдаду цягам апошніх 24 гадзінаў. У Тыкрыце – родным горадзе Садама Хусэйна – затрыманыя два блізкіх супрацоўніка былога ірацкага дыктатара. Іх імёны не паведамляюцца. Тры амэрыканскія жаўнеры былі параненыя у выніку выбуху міны блізу базы у Аль-Хабаніі. Амэрыканскія эксперты знайшлі у пустыні на захадзе ад Багдаду некалькі дзесяткаў вайсковых самалётаў савецкай вытворчасьці. Машыны былі схаваныя у пяску.
XS
SM
MD
LG