Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:55 ]  Пачынаецца расьледаваньне сьмерці брытанскага чыноўніка


ЛЁНДАН. Сёньня ў Лёндане распачнецца незалежнае расьледаваньне абставінаў сьмерці Дэвіда Келі – дарадцы брытанскага міністэрства абароны. Келі быў у цэнтры скандальнага рэпартажу Бі-Бі-Сі аб тым, што брытанскі ўрад перабольшваў пагрозу ірацкіх праграмаў хімічнай і біялягічнай зброі напярэдадні вайны ў Іраку. У мінулым месяцы Келі знайшлі мёртвым каля ягонага дому на поўдні Брытаніі. Паліцыя кажа, што ён перарэзаў сабе вены. Гэта адбылося праз тры дні пасьля таго, як Келі выступіў перад парлямэнцкай камісіяй. Ён заявіў, што ня лічыць сябе гаоўнай крыніцай рэпартажу Бі-Бі-Сі. Пасьля сьмерці Келі, Бі-Бі-Сі назвала яго асноўнай крыніцай у гэтай гісторыі.
XS
SM
MD
LG