ВАРШАВА. У польскім месьце Астравец Сьвентакшыскі пачаўся бестэрміновы страйк работнікаў мэталургічнага заводу. Мэталургі хвалююцца, што гішпанскі канцэрн “Цэлса” хоча набыць прадпрыемства бязь іх. Пастанова пра страйк прынятая мясцовым прафсаюзам. Учора мэталургі сустракаліся з прадстаўнікамі гішпанскага інвэстара, аднак не атрымалі адказу на пытаньне, што будзе з рабочымі. “Мы патрабуем, каб нашыя рабочыя былі ўладкаваныя на працу да пераходу прадпрыемства новаму ўладальніку, як гэта дэкляравалася раней. Аднак, пакуль што перад намі пэрспэктыва прастаяць некалькі месяцаў” – сказаў лідар прафсаюзу “Салідарнасьць” Кшыштаф Фарэмняк. Страйкоўцы абяцаюць распачаць блякаду аўтамабільных дарогаў, якія ідуць у места.