Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:40 ]  Без мандату ААН, Індыя не пашле сваіх вайскоўцаў ў Ірак


НЬЮ ДЭЛІ: Урад Індыі адкінў просьбу з боку ЗША аб накіраваньні індыйскага, міратворчага кантынгенту ў Ірак. З такой просьбай ЗША зьвярнуліся ўжо ў траўні, аднак Індыя дагэтуль не прыймала рашэньня ў гэтай справе. Індыя супрацівілася ваеннай аперацыі супраць Іраку, ўзначаленай Злучанымі Штатамі, аднак сярод індыйскіх палітыкаў няма аднадумнасьці ў гэтым пытаньні. Сёньня, пасьля паседжаньня кабінтэту міністр замежных справаў Індыі Сінг заявіў, што Індыя разглядае магчымасьць разьмяшчэньня ў Іраку сваіх вайскоўцаў, але толькі пад эгідай ААН.
XS
SM
MD
LG