Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:48 ]  Дакладчык Рады Эўропы заклікае Расею да перамоваў з Масхадавым


МАСКВА. Паведамляецца, што дзевяць расейскіх вайскоўцаў загінулі і пяцёра былі параненыя выбухам у Чачэніі. Учора позна ўвечары расейскі канвой падарваўся на міне, і быў абстраляны з засады чачэнскімі ваяўнікамі. Невядома ці былі ахвяры сярод нападнікаў. Тым часам новы дакладчык Рады Эўропы ў справе Чачэніі Андрэас Грос сёньня заклікаў Расею далучыць да палітычных працэсаў сілы былога чачэнскага прэзыдэнта Аслана Масхадава. Грос зрабіў сваю рэкамэндацыю па сканчэньні трохдзённага візыту ў Расею. Расея абвесьціла, што 5 кастрычніка ў Чачэніі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Аднак Масква адмаўляецца весьці перамовы з Масхадавым, апошнім чачэнскім прэзыдэнтам, якога абралі ў студзені 1997 году.
XS
SM
MD
LG