МАНРОВІЯ. У Лібэрыі ўрадавае войска не дапусьціла экспэртаў са Злучаных Штатаў у лягер уцекачоў пад Манровіяй. Усяго за некалькі гвадзінаў да гэтага інцыдэнту тысячы жыхароў сталіцы Лібэрыі ізноў выйшлі на дэманстрацыю з заклікамі да ЗША накіраваць у краіну войска і пакласьці канец грамадзянскай вайне, якая працягваецца ўжо тры гады. Віна за кравапраліцьце ўскладаецца на прэзыдэнта краіны Чарльза Тэйлара, якога АААН абвесьціла ваенным злачынцам. Экспэрты ЗША якія прыехалі ў Лібэрыю ўчора, мусяць ацаніць памеры гуманітарнай дапамогі ўцекачам і пазнаёміцца з сытуацыяй у краіне.