Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:33 ]  Затор на беларуска-літоўскай мяжы


МЕНСК. Блізу 60 калінінградзкіх цяжкавагавых машын сабраліся сёньня раніцай на беларуска-літоўскай мяжы ля пункту пропуску Каменны Лог, у чаканьні транзітных візаў Літвы. Некаторыя машыны знаходзяцца тут ужо некалькі содняў. Падставы затрымкі – адсутнасьць належных дакумэнтаў, якія трэба мець ад 1-га ліпеня для транзіту ў Калінінград праз літоўскую тэрыторыю. Як паведамляецца, некаторыя транспартныя фірмы высылаюць з Калінінграду кіроўцаў з транзітнымі візамі, якія і забіраюць машыны зь мяжы, а кіраўцы, што ня маюць візаў, вяртаюцца ў Маскву і вылятаюць у Калінінград самалётам.
XS
SM
MD
LG