Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:14 ]  Малдова й Прыднястроўе будуць ствараць новую канстытуцыю


КІШАНЁЎ. Прадстаўнікі Малдовы й непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі дамовіліся пра стварэньне супольнай камісіі, якая складзе праект новай малдаўскай канстытуцыі. Прадстаўнік Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе заявіў, што гэтая камісія распачне працу праз некалькі дзён. Яшчэ ў красавіку парлямант Малдовы падтрымаў ідэю прэзыдэнта Владзіміра Вароніна прыняць новую канстытуцыю, якая давала б Прыднястроўю пашыраную аўтаномію ў межах аднае дзяржавы. Гэта, у сваю чаргу, дапамагло б разьвязаць канфлікт Кішанёву й Тыраспалю, які доўжыцца ад 1991 году.
XS
SM
MD
LG