ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сёньня сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам у ягонай рэзыдэнцыі ў Кэмп-Дэвідзе. Як паведамілі неафіцыйныя крыніцы, гэты прыём зьявіўся падзякай Мушарафу за ягоную барацьбу з групоўкай Аль-Кайда і актыўны ўдзел у змаганьні зь міжнародным тэрарызмам.