Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Краіны "чацьвёркі" за мірныя перамовы на Блізкім Усходзе


(АМАН, ЯРДАНІЯ) Прадстаўнікі чатырох краінаў і арганізацыяў, якія выступаюць пасярэднікамі на ізраільска-палестынскіх перамовах, зноў выступілі ў падтрымку мірнага пляну. Гэта адбылося празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як ізраільцы забілі аднаго зь лідэраў Хамас. Прадстаўнікі ЗША, Расеі, Эўрапейскага Зьвязу і ААН ўдзельнічаюць ва ўсясьветным эканамічным форуме на Мёртвым Моры ў Ярданіі. Чакаецца, аднак, што забойства лідэра іслямскай групоўкі Хамас Абдулы Хавасме ускладніць задачу “чацьвёркі”. Раней, выступаючы на форуме, каардынатар зьнешняй палітыкі ЭЗ Гаўер Саляна сказаў, што мірны плян, вядомы пад назвай “дарожная карта”, ня можа быць рэалізаваны бяз удзелу Эўропы. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр вітаў ролю ЗША як галоўнага пасярэдніка на перамовах паміж палестынцамі ды ізраільцамі. Ён папярэдзіў, што калі сытуацыя на блізкім Усходзе застанецца нстабільнай, гэта будзе пагражаць бясьпецы усёй Эўропы
XS
SM
MD
LG