Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:54 ]  Ва Ўкраіне 350 гэктараў палеткаў пашкоджаныя саранчой


КІЕЎ. На сярэдзіну чэрвеня ва Ўкраіне 350 гэктараў палеткаў былі пашкоджаныя саранчой. 130 тысячаў гэктараў патрабуюць адпаведных захадаў для барацьбы супраць навалы. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнай інспэкцыі абароны расьлінаў Васілі Калісьнічэнка. Найбольш пацярпелі ад саранчы Аўтаномная рэспубліка Крым, а таксама Днепрапятроўская, Запароская, Хэрсонская, Харкаўская, Нікалаеўская, Адэская й Сумская вобласьці. Старшыня дзяржінспэкцыі заявіў, што сур’ёзных стратаў пакуль няма, але сёлета, у выніку засушлівага нвадвор’я, сытуацыя з распаўсюджаньнем саранчы больш складаная. Мяркуецца, што сродкі на барацьбу супраць саранчы будуць узятыя пасьля пераразьмеркаваньня бюджэтных сродкаў прызначаных на абарону расьлінаў з наступнага паўгодзьдзя.
XS
SM
MD
LG