Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:05 ]  У ЗША новая вакцына супраць грыпу


ВАШЫНГТОН.Кіраўніцтва амэрыканскай службы аховы здароўя ўхваліла новую вакцыну супраць грыпу. Раней прышчэпкі рабілі праз ўколы ў руку, цяпер вакцынацыя будзе адбывацца наступным чынам -- вакцыну будуць капаць у нос. Учора была ўхваленая працэдура вакцынацыі супраць грыпу здаровых людзей ад 5 да 49 гадоў. Экспэрты мяркуюць, што замена традацыйных уколаў дазволіць павялічыць колькасьць людзей, якія зробяць прышчэпку ад грыпу. У ЗША тысячы людзей штогод паміраюць ад грыпу, большасьць ахвяраў – гэта людзі, якія маюць дадаткова іншыя хваробы.
XS
SM
MD
LG