ПАРЫЖ. Французскі прэзыдэнт Жак Шырак і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заклікаюць Эўразьвяз выдаткаваць дадаткова на барацьбу са СНІДам 1 мільярд даляраў на год. У звароце французскага й брытанскага лідэраў выказваецца надзея, што лідэры Эўразьвязу ў часе будучай сустрэчы ў Грэціі пагадзяцца падтрымаць на вышэйшым узроўні барацьбу са СНІДам, гэтак жа як гэта зрабілі надоечы ЗША. Прэзыдэнт Джордж Буш падпісаў закон, ў адпаведнасьці зь якім цягам будучых пяці гадоў на барацьбу са СНІДам і ВІЧ-інфекцыяй у розных краінах сьвету будуць выдаткоўвацца 15мільёнаў даляраў. Пазьней прэзыдэнт Эўрапейскай Камісіі Рамана Продзі заявіў, што Эўразьвяз гатовы выдаткоўваць 1 мільярд далаляраў штогод на барацьбу са СНІДам.