Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:49 ]  Ізраільскія і палестынскія прадстаўнікі сілаў бясьпекі правялі перамовы


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія і палестынскія прадстаўнікі сілаў бясьпекі правялі перамовы на вышэйшым узроўні, з мэтай адшукаць шляхі спыненьня гвалту. Палестынскі бок ахарактарызаваў вынікі перамоваў як станоўчыя. Тым часам ізраільскае радыё паведаміла, што Ізраіль пачаў падрыхтоўку да адводу войска з палестынскіх тэрыторыяў у Паласе Газа, але не сказала, калі гэты адыход пачнецца. Вывад ізраільскага войска з Паласы Газа адпавядае пляну разьвязаньня “Дарожная мапа”, які падтрымліваюць Злучаныя Штаты. Сёньня ж высланьнік ЗША Джон Вульф, які кантралюе выкананьне дарожнай мапы, сустрэнецца з ізраільскім прэ’мер-міністрам Арыэлем Шаронам і, магчыма, з палестынскімі афіцыйнымі асобамі. Ад пачатку рэалізацыі дарожнай мапы (4 чэрвеня) з абодвух бакоў канфлікту загінулі больш як 60 чалавек.
XS
SM
MD
LG