ТАЛІН. Эстонскія вайскоўцы накіроўваюцца на Блізкі Ўсход. 15 чэрвеня амэрыканскі самалёт даставіць 47 эстонскіх вайскоўцаў у раён Пярсідзскай затоцы. Як піша эстонская газэта “Постімеэс”, стыль апэрацыі эстонскіх жаўнэраў застаецца “таямнічым”. Місія будзе каштаваць Эстоніі 1 мільён 800 тысячаў даляраў. Гэта адная з самых дарагіх апэрацыяў для Таліна за апошнія гады. Напярэдадні ўрад Эстоніі ухваліў рашэньне аб накіраваньні ў Ірак, Кувэйт, Бахрэйн і Катар 47 эстонскіх вайскоўцаў.