Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  Джордж Сорас рэзка скарачае дабрачынную дзейнасьць у Расеі


МАСКВА. Амэрыканскі міжнародны фінансіст Джордж Сорас абвесьціў сёньня, што ён рэзка скарачае сваю дабрачынную дзейнасьць у Расеі. Як заявіў Джордж Сорас на прэсавай канферэнцыі ў Маскве, зараз расейцы сталі значна большы заможнымі за яго, і таму ён ня будзе працягваць субсідзіраваць расейскую дзяржаву. Паводле Джорджа Сораса, зараз расейскі ўрад павінен будзе фінансаваць тыя сфэры, якія раней падтрымліваў ягоны фонд. Джордж Сорас паменшыць штогадовыя інвэстыцыі расейскіх праэктаў з 25 мільёнаў да 10 мільёнаў даляраў ад наступнага году. За 15 гадоў амэрыканскі філантроп інвэставаў каля 1 мільярду даляраў у праэкты, накіраваныя на падтрыманьне грамадзянскай супольнасьці ў Расеі – асабліва на адукацыю, навуку і развіцьцё Інтэрнэту.
XS
SM
MD
LG