Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:41 ]  Канцлер Нямеччыны павіншаваў палякаў з вынікамі рэферэндуму


ВАРШАВА. Канцлер Нямеччыны Герхард Шродар першым з кіраўнікоў замежных дзяржаваў павіншаваў палякаў з вынікамі рэферэндуму аб далучэньні да Эўразьвязу. У тэлеграме на імя прэзыдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага, Шродар, адзначыў:”Ніхто і ніколі ня меў сумневу ў тым, што Польшча належыць да Эўропы. Немцы, вашыя бліжэйшыя суседзі рады вітаць палякаў у сям’і эўрапейскіх народаў.” Нямеччына некалькі гадоў з’яўлялася так званым “спонсарам” далучэньня ўсходнеэўрапейскіх краінаў, у прыватнасьці Чэхіі і Польшчы ў Эўразьвяз. Паводле папярэдніх вынікаў ў галасаваньні 7-8 чэрвеня ўзялі ўдзел амаль 59 адсоткаў выбаршчыкаў, зь іх 81, 5 адсоткі выказаліся за далучэньне да Эўразьвязу
XS
SM
MD
LG