МАДРЫД. Прынамсі 19 чалавек загінулі й больш 30 былі параненыя ў выніку катастрофы на гішпанскай чыгунцы. Пасажырскі цягнік, у якім знаходзілася каля 90 чалавек, сутыкнуўся з таварным цягніком, у выніку два першыя вагоны загарэліся. Вядуцца варатавальныя працы. Як паведамляюць гішпанскія ўлады, прычынай аварыі магчыма стаў няправільны сігнал, які падаў рабочы чыгункі.