ЭВІЯН. У францускім месьце Эвіян адбываецца сустрэча ў вярхох краінаў “вялікай васьмёркі”. Напярэдадні пачатку паседжаньняў перад прэсай зьявіліся прэзыдэнты Злучаных Штатаў і Францыі Джордж Буш і Жак Шырак, якія тым самым адзначылі, што рознагалосьсі ў ірацкім пытаньні не пацягнулі за сабой значнага пагаршэньня двухбаковых адносінаў. Гэта была першая сустрэча Буша з Шыракам пасьля пачатку вайны ў Іраку. У Эвіянн прыехаў і шэраг лідараў краінаў разьвіцьця. На сустрэчы абмяркоўваюцца такія пытаньні, як барацьба супраць СЬНІДу і дапамога галодным Афрыкі. Учора Шырак абвесьціў, што Францыя патройвае свае ўнёскі ў фонд барацьбы супраць СЬНІДУ.