БУДАПЭШТ. Прынамсі 32 чалавекі загінулі й 5 атрымалі моцныя пашкоджаньні ў часе сутыкненьня цягніку й аўтобусу з нямецкімі турыстамі ля возера Балатон. На гэтым жа чыгуначным пераездзе пры гэткіх жа абставінах ў 1982 годзе загінулі 18 чалавек. Прэм’ер-міністар краіны Пітер Мэджыесі, які разам з нямецкім амбасадарам сёньня наведаў месца здарэньня, зазначыў, што вугорскія ўлады зараз будуць правераць, ці дастакова ў наяўнасьці барьераў бясьпекі на чыгуначных пераездах