Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:08 ]  Польшча ня хоча патруляваць Ірак без мандату ААН


БАГДАД. Мiнiстар замежных справаў Польшчы Ўладзiмеж Цiмашэвiч кажа, што ягонай краiне спатрэбiцца мандат Арганiзацыi аб’яднаных нацыяў, каб на прапанову ЗША даслаць у Ірак гэтак званыя стабiлiзацыйныя сiлы. Польшча таксама прапануе, каб разам зь ёй адзiн з сэктараў Іраку патрулявалi нямецкiя i дацкiя войскi. Аснову такога кантынгенту мог бы скласьцi польска-нямецка-дацкi корпус NATO, якi бацуецца ў паўночнай Польшчы. Паводле Цiмашэвiча, Польшча хацела б, каб у стабiлiзацыйных сiлах у Іраку ўзялi ўдзел як мага болей эўрапейскiх краiнаў (Цiмашэвiч: ) “Нам трэба запрашаць i заахвочваць як мага болей нашых замежных партнэраў далучыцца да нас у Іраку, i Польшча вельмi зацiкаўленая ў стварэньнi такой сiтуацыi. Мы жадалi б, каб як мага болей эўрапейскiх партнэраў працавалi разам з намi”. Прэсавы сакратар нямецкага мiнiстра абароны Пэтэр Штрук кажа, што Нямеччына зьдзiўленая польскiмi прапановамi. Сёньня Штрук мае абмеркаваць iх са сваiм дацкiм калегам. Выступаючы падчас вiзыту ў Вiльню, нямецкi мiнiстар замежных справаў Ёшка Фiшэр паставiў пад сумнеў удзел Нямеччыны ў стабiлiзацыйных сiлах. Ён сказаў: “Гэта польскае рашэньне. Польшча вырашыла ўзяць удзел у каалiцыi жадаючых, а мы ня ёсьць часткай гэтай каалiцыi”. Нямеччына была адным з галоўных крытыкаў вайны ў Іраку.
XS
SM
MD
LG