Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:51 ]  Украіна вырашае, ці дасылаць сваіх вайскоўцаў у Ірак


КІЕЎ. Міністэрства замежных справаў Украіны паведамляе, што Украіне прапанавалі даслаць міратворчыя сілы ў Іраку. Як паведаміў прэсавы сакратар міністра абароны Ўкраіны, у выпадку прыняцця станоўчага рашэньня аб накіраваньні украінскіх вайскоўцаў у Ірак, яго павінна ўхваліць Вярхоўная Рада Украіны. Міністар абароны Украіны Яўген Марчук ўдзельнічаў учора ў Вашынгтоне ў канферэнцыі пра партнэрства НАТО й Украіны. Ён заявіў, што Кіеў прыме рашэньне тады, калі НАТО вызначыцца са сваёй рольлю ў краіне. Зараз у Кувэйце знаходзіцца 19 асобны батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай зброі Узброеных сілаў Украіны. Батальён не браў удзелу ў баявых дзеяньнях у Іраку. Украіна была адной з 10 краінаў, якія пагадзіліся даслаць міратворчыя сілы ў Ірак.
XS
SM
MD
LG