Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:41 ]  Колькасьць памерлых ад SARS працягвае павялічвацца


Пэкін Колькасьць людзей захварэлых і памерлых ад атыповай пнэўманіі працягвае павялічвацца. Паводле кітайсмкіх уладаў сёньня ў гэтай краіне памерлі яшчэ 9 чалавек, 8 зь іх – у Пэкіне. Угульная колькасьць памерлых ад атыповай пнэўманіі ў Кітаі - 131 чалавек, 42 зь іх – у Пэкіне, заражаныя 3 тысячы чалавек. У Ганконгу сёньня памерлі 12 чалавек, першы выпадак сьмерці ад атыповай пнэўманіі зафіксаваны сёньня на Тайвані. З сёньняшяга дня паводле загаду ўладаў у Пэкіне часова зачыненыя кінатэатры, тэатры, клюбы, прыпыненыя заняткі ў адным з трох сталічных унівэрсытэтаў. Усяго ў сьвеце ад атыповай пнэўманіі памерлі ўжо каля 300 чалавек.
XS
SM
MD
LG