Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:34 ]  Сёньня ў Аргэнціне - прэзыдэнцкія выбары


Буэнэс-Айрэс Сёньня ў Аргэнціне адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. Паводле апытаньняў найбольшыя шанцы на перамогу маюць былы прэзыдэнт Аргенціны Карлас Мэнэм ( ён узначальваў краіну з 1989 па 1999 год) і Адольфа Радрыгес Саа, які кіраваў дзяржаваю падчас крызысу ў 2001 годзе. Дзейны прэзыдэнт Эдуарда Дуальдэ не бярэ ўдзелу ў выбарах. Эканамічная сытуацыя ў Аргенціне пасьля крызысу двухгадовай даўніны застаецца вельмі цяжкою, больш за палову грамадзянаў жывуць за рысаю беднасьці.
XS
SM
MD
LG