Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:44 ]  Новыя сьмерці ад атыповай пнэўманіі ў Кітаі і Ганконгу


Кітай і Ганконг паведамілі сёньня пра новыя выпадкі сьмерці ад атыповай пнэўманіі . У Кітаі ад хваробы памерлі 97 чалавек, у Ганконгу – 99. Прадстаўнік кітайскага МЗС назваў эпідэмію небывалаю катастрофаю. Кіраўнік кітайскага ўраду Вэнь Цьзя Бао прызнаў, што сыстэма аховы здороья краіны ня ў стане перамагчы эпідэмію. Паводле яго наступствы могуць быць больш жахлівымі, чымсьці можна сябе ўявіць. На сёньня ў больш чым 23 краінах зафіксавана каля 4 тысячаў выпадкаў захворваньня атыповаю пнэўманіяй. Ад гэтай хваробы ўжо памерлі 235 чалавек.
XS
SM
MD
LG