ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). У выніку новых сутычак на Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа загінула як найменей 6 палестынцаў і адзін ізраільскі вайсковец. Пяцёра палестынцаў і вайсковец загінулі падчас начнога рэйду ў лягеры ўцекачоў Рафах каля эгіпэцкай мяжы. Дзясяткі палестынцаў былі параненыя. У іншым інцыдэнце на Заходнім Беразе быў забіты палестынскі падлетак, які кідаў бэнзынавыя бомбы ў ізраільскія аўтамабілі.