Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  У Кітаі працягваецца змаганьне з САРСам


ПЭКІН. Міністар аховы здароўя Кітаю і мэр Пэкіну былі пазбаўленыя высокіх партыйных пасадаў пасьля таго, як было абвешчана, што былі замоўчаныя сотні выпадкаў захворваньня на САРС. Тым часам у Кітаі паведамлена, што яшчэ 12 чалавек памерлі і каля 300 захварэлі на САРС пераважна ў Пэкіне. Каб спыніць пашырэньне хваробы, улады адмянілі тыднёвае адзначэньне травеньскіх сьвятаў, падчас якіх мільёны кітайцаў наведваюць родных і сваякоў. Выпадкі сьмерці ад САРСу зарэгістраваныя ўжо ў Кітаі, Ганконгу, Сінгапуры, Канадзе, Віетнаме, Таіляндзе і Маляйзіі.
XS
SM
MD
LG