Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:37 ]  У Іраку арыштаваны кіраўнік аддзелу партыі БААС


КАТАР. У Іраку арыштаваны кіраўнік аддзелу партыі БААС у паўночным раёне Багдаду Абдул Азіз аль-Наджым. Як паведаміў прадстаўнік цэнтральнага вайсковага кіраўніцтва кааліцыйных сілаў у Іраку гэнэрал Вінцэнт Брукс, ірацкія курды перадалі Наджыма вайскоўцам ЗША недалёка ад места Масул. Наджым стаіць на 24 пазыцыі ў сьпісе з 55 ірацкіх кіраўнікоў, якіх шукаюць Злучаныя Штаты. Пасьля вайны 1991 году Наджым займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Садама Хусэйна, а апошнім часам – быў міністрам нафты.
XS
SM
MD
LG